Расія. Пяскоў распавёў, што распрацоўваюцца меры падтрымкі Мінска на фоне санкцый Захаду
Прэс-сакратар расійскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўраду далі даручэнні прапрацаваць захады дзеля падтрымкі Мінска, паведамляюць РІА «Новости»
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі і прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што пасля сустрэчы кіраўнікоў Расіі і Беларусі былі “дадзеныя даручэнні ўраду аб прапрацоўцы пытанняў падтрымкі Мінска на фоне удушлівых санкцый Захаду”.
Прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы паведаміў журналістам:
"Сапраўды, пытанні падтрымкі Беларусі на фоне такіх удушлівых санкцый, яны фігуравалі на парадку дня. Дадзеныя даручэнні ўрадам, якія працуюць у гэтым плане", — сказаў Пяскоў у адказ на пытанне журналістаў, хто будзе рыхтаваць гэты план і якія яго асноўныя параметры.