Расія нанесла ракетныя ўдары па шматлікіх ваенных аб'ектах Украіны

Расія нанесла ракетныя ўдары па цэнтрах ваеннага кіравання, аэрадромах, ваенных складах ва Украіне.

2714602.jpg


Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка раніцай у чацвер, 24 лютага, паведаміў першыя афіцыйныя даныя па ўварвання Расіі ў Украіну, якое пачалося раніцай, піша korrespondent.net.

Антон Герашчанка сказаў, што Расія нанесла ракетныя ўдары па цэнтрах ваеннага кіравання, аэрадромах, ваенных складах, па Кіеву, Харкаву, Дняпры. Ідуць артылерыйскія абстрэлы мяжы.

abstely.jpg

Тым часам карыстальнікі публікуюць відэа нападаў на Украіну.