Ціханоўская: рэжым Лукашэнкі ператварыў нашу краіну ў агрэсара
Святлана Ціханоўская адзначыла, што Беларусь рашуча асуджае агрэсію супраць седняй краіны і падтрымлівае Украіну.
Лідарка беларускага дэмакратычнага руху адзначыла: "Расія пры ўдзеле рэжыму Лукашэнкі пачала беспадстаўную і бессаромную вайсковую агрэсію супраць Украіны. Рэжым ператварыў нашу краіну ў агрэсара", паведамляе "Еўрарадыё".
Ціханоўская падкрэслівае, што "беларусы не хочуць вайны", а "Беларусь рашуча асуджае гэты крок і падтрымлівае Украіну".