Рашэнне ЕС аб прыпыненні санкцый да Беларусі будзе апублікавана 30 кастрычніка

Рашэнне ЕС аб прыпыненні санкцый у дачыненні да Беларусі будзе апублікавана 30 кастрычніка ў афіцыйным часопісе ЕС. Уступіць у сілу гэтае рашэнне 31 кастрычніка.



sanks_bel.jpg

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў.

Па дадзеных агенцтва, рашэнне павінна было быць фармальна аформлена сёння ў 12.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

Reuters адзначае, што санкцыі ў дачыненні да 170 фізічных асоб і трох беларускіх кампаній будуць замарожаныя да 29 лютага 2016 года. Захаваецца эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў, а таксама дзеянне санкцый у дачыненні да чатырох асоб. Гаворка ідзе пра Уладзіміра Навумава (былы міністр унутраных спраў), Віктара Шэймана (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрыя Сівакова (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрыя Паўлічэнкі (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС), якіх ЕС лічыць датычнымі да знікненняў у Беларусі палітыкаў у 1999-2000 гадах.