Прэйгерман: «Улады не столькі хочуць спрасціць візавы рэжым, колькі стварыць нейкі парадак дня ў адносінах Беларусі і ЕС»
Дырэктар па даследаваннях «Ліберальнага клуба» Яўген Прэйгерман пракаментаваў заяву Уладзіміра Макея.
Сёння такі парадак дня фактычна адсутнічае. Нават калі будзе вырашана пытанне палітвязняў, без чаго ЕС не гатовы актывізаваць адносіны з Мінскам, не зусім зразумела, пра што менавіта будзе
дыялог і што дасць магчымасць вывесці яго на змястоўны ўзровень.
У гэтых адносінах крок Макея можна ацаніць як рацыянальны і разумны. Пасля віленскага саміту «Усходняе партнёрства» уступае ў перыяд стратэгічнай нявызначанасці.
У той жа час наўрад ці можна чакаць хуткага вырашэння гэтага пытання нават пры «канструктыўным настроі» з боку Еўрапейскага саюза. Акрамя традыцыйнай палітычнай боязі, візавае
пытанне сёння мае і эканамічнае вымярэнне для Беларусі:
Таму, па ўсёй бачнасці, візавай тэме быць доўгаіграючай на парадку дня Беларусі і ЕС».
nn.by