Пяскоў не выключае абмеркавання справы Бабарыкі на сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна

Лукашэнка і Пуцін правядуць перамовы 22 лютага. Такую дату назваў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Ён папярэдзіў, што перамовы могуць быць працяглымі.

moskovskij.jpg


«Сустрэча будзе сапраўды на наступным тыдні, яна будзе 22 лютага. Можна чакаць вельмі працяглых перамоў», — прыводзіць яго словы REFORM.by са спасылкай на «Інтэрфакс-Захад».

Раней аб тым, што сустрэча адбудзецца на наступным тыдні, паведаміў беларускаі бок. Пяскоў адзначыў, што павестка будзе шырокай.

«Двухбаковыя адносіны, напэўна, ёсць, пра што праінфармаваць расійскага прэзідэнта, толькі што завяршыўся Усенародны сход, і абмен думкамі па міжнароднай праблематыцы», — сказаў ён.

У Пяскова таксама спыталі, ці сочаць у Крамлі за працэсам па «справе Белгазпрамбанка» і як ацэньваюць заявы аб датычнасці Масквы.

«Шчыра кажучы, мы абавязкова паглядзім, што гэта былі за заявы. Калі гэта сапраўды так, то, напэўна, вядома, будзе добрая магчымасць і гэта таксама абмеркаваць на сустрэчы 22 лютага, калі гэта адпавядае рэчаіснасці», — сказаў Пяскоў.

Ён падкрэсліў, што сам працэс Крэмль каментаваць не можа: «Гэта ўнутраная беларуская справа, гэта якраз той выпадак, калі мы ніякім чынам не хочам умешвацца ў судовыя ўнутрыбеларускія справы».