Новы закон аб экстрэмізме: каб усе, хто хоць нешта кажа пра ўладу, панеслі крымінальную адказнасць

Хутка можа здарыцца, што абраза або дыскрэдытацыя органаў дзяржаўнай улады, прадстаўніка ўлады — будзе лічыцца экстрэмізмам. Выходзіць, што ты абразіў не канкрэтную асобу, а ўсю міліцыю.



20__hruszecki_25_10_2020_logo.jpg

У праекце закона закона «Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму» ёсць некалькі асабліва вострых момантаў мяркуе праваабаронца цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч у каментары tut.by.

Напрыклад, цяпер парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў — гэта адміністрацыйнае правапарушэнне, а аўтары законапраекта прапаноўваюць прызнаваць гэта экстрэмізмам.
Фармулёўка «распальванне і іншай варожасці» таксама даволі небяспечная.
— Гэта атрымліваецца, што цяпер, калі злачынствы будуць адбывацца па матывах «распальванне варожасці ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы», будуць мецца на ўвазе органы дзяржаўнай улады. У праекце закона яшчэ некалькі разоў падкрэслілі, што абраза або дыскрэдытацыя органаў дзяржаўнай улады, прадстаўніка ўлады — экстрэмізм. Выходзіць, што ты абразіў не канкрэтную асобу, а ўсю міліцыю, — адзначае Стэфановіч.
— Артыкул «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» мы даўно падвяргалі крытыцы, ён быў занесены ў КК у канцы 2005 года. З тых часоў за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь Генпракуратура выносіла толькі два папярэджанні, крымінальных спраў не распачыналася. Сама канструкцыя артыкула азначае, што любая крытыка ўлады будзе экстрэмізмам, таму што дыскрэдытацыя — гэта прадастаўленне ілжывай інфармацыі аб прававым становішчы грамадзян у Беларусі міжнародным структурам. Гэта значыць, напрыклад, мы кажам, што людзей катавалі, у тым ліку міжнародным арганізацыям прадстаўляем адпаведныя даклады, а ўлада кажа, што гэта фэйк. Усё, гэта ўжо дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь. У прынцыпе, гэта аналаг антысавецкай прапаганды, якая была ў КК СССР, па якой людзей саджалі ў турму: распаўсюджванне выдумак, якія ганьбяць савецкі лад. Гэты праект закона створаны проста на злобу дня, каб усе, хто хоць нешта кажа пра ўладу, панеслі крымінальную адказнасць, у законапраекце ні пра каго не забыліся, — кажа Валянцін Стэфановіч.
Паводле budzma.by