Пазбавілі акрэдытацыі назіральніка, які скардзіўся на фальсіфікацыю яўкі
На ўчастку № 568 назіральніка руху «За свабоду» Андрэя Рогава 13 лістапада пазбавілі акрэдытацыі. Перад гэтым ён напісаў заяву з просьбай завесці крымінальную справу аб завышэнні колькасці выбарнікаў, паведамляе Радыё Свабода.
Афіцыйная прычына пазбаўлення акрэдытацыі – абраза старшыні камісіі, сказаў Рогаў.
Рогаў назваў старшыню камісіі Аляксандра Гіліцкага злачынцам і абвінаваціў яго ў парушэнні крымінальнага кодэксу.
«Я яму казаў: ты будзеш сядзець у турме сёння ці заўтра», – сказаў Рогаў.
Рогаў сам выклікаў міліцыю, прасіў, каб міліцыянты праверылі, ці была парушана яўка ў 6,5 разоў. Паводле Гіліцкага міліцыянты сказалі, што вынікі праверкі паведамяць яму праз 10 дзён. Назіральніка гэта не задаволіла, бо праверку можна было зрабіць на месцы, а праз 10 дзён выбары скончацца. На Рогава склалі пратакол за абразу старшыні камісіі Гіліцкага і вывелі з будынку менскай гімназіі № 22, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак. Пасля гэтага Рогаў напісаў заяву аб фальсіфікацыях выбараў у пракуратуру.