Павел Латушка возьме ўдзел у маршы памяці ахвяр тэрактаў у Парыжы
«Беларусь рашуча і паслядоўна асуджае тэрарызм ва ўсіх яго праявах. Наша краіна будзе прадстаўлена на маршы ў памяць аб ахвярах тэрактаў, які пройдзе ў Парыжы 11 студзеня, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам», — паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
У выніку тэрактаў у Францыі за трое сутак ад рук ісламскіх экстрэмістаў загінулі 17 чалавек: 10 супрацоўнікаў сатырычнай газеты Charlie Hebdo, чатыры закладнікі ў парыжскай краме кашэрных
прадуктаў, а таксама трое паліцэйскіх. Некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі раненні.
Аб сваім намеры прыняць удзел у парыжскім шэсці апавясцілі кіраўнікі шэрагу еўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў, кіраўнікі міжнародных арганізацый.
Паводле БелТА