Павел Усаў: Прадстаўнікі «новадэмакратаў» не зразумелі да чаго прыводзіць любая арыентацыя на Расію
Палітолаг Павел Усаў настойвае: трэба спыніць міфатворчасць адносна хаосу, які прыйдзе, калі мы адарвемся ад Расіі.
— Гісторыя ўжо не раз паказала, чым скончваюцца гульні з Расіяй і вера ў «добрыя», «роўныя» дачыненні з ёю. На жаль «фантомная любоў» да імперыі захоўваецца ў свядомасьці пэўнай часткі беларусаў і новадэмакратычнай супольнасці.
З боку некаторых яе прадстаўнікоў можна пачуць такія словы: «без России мы никуда, без России Беларусь ждет коллапс, который может быть сравним с тем, что было в 90-ые годы. Что необходимо выстраивать добрые отношения с Москвой. Ну, а потом, когда Беларусь станет на ноги, то тогда страну можно будет развернуть».
Перш за ўсе, трэба зазначыць, што гэта шкодныя ілюзіі, якія дэзарыентуюць грамадства і фактычна зліваюць усе высілкі нацыянальнай эліты ў пустэчу.
На жаль, у межах «новадэмакратычнага» сфарміравалася тры антынацыянальныя і антыдэмакратычныя наратывы, якія актыўна транслююца ў медыя-прастору:
1. Другаснасць нацыянальнага пытання ў стасунку з дэмакратыяй. Спачатку трэба пабудаваць дэмакратыю, а потым вяртацца да пытання адраджэння беларускай мовы, культуры, сьвядомасці. То бок, прапануецца будаваць дэмакратыю на постсавецкай і расійскай культуры, мове і традыцыях.
2. Мы не можам зараз адмовіцца ад прэзідэнцкай улады, бо грамадства да дэмакратыі не гатовае, а ў пераходны перыяд (транзіт улады) неабходна моцная рука, якая недапусціць сацыяльнага і эканамічнага хаосу ў Беларусі. Гэта фактычна базавы элемент існавання сённяшняга аўтарытарнага рэжыму;
3. Немагчымасць адарвання, існавання і самаразвіцця Беларусі без Расіі.
Усё гэта ў сукупнасці рэпрадукуе лукашэнкаўскую сістэму. Сыходзячы з акрэсленных вышэй «новадэмакратамі» тэзаў можна зрабіць выснову: беларусы не могуць і негатовы аднавіць нацыянальную дзяржаву, жыць пры палітычнай свабодзе і дэмакратыі (патрабуюць моцную руку і кіраванне), і не ў стане адарвацца ад Расіі, бо яна гарант эканамічнай стабільнасці.
З іншага боку, згодна з такой логікай, калі зараз нацыянальнае зрабіць прыярытэтам, наўпрост заявіць пра палітыку дыстанцавання ад Расіі, і вярнуць беларусам усе дэмакратычныя правы, то краіну чакае абвал, хаос і вяртанне да аўтарытарызму.Тады атрымоўваецца, што мэтай дзейнасьці “новадэмакратаў” з’яўляецца не грунтоўнае перабудаваньне грамадства і дзяржавы, апроста фасадная мадэрнізацыя лукашэнкаўскай Беларусі, якая будзе заставацца ў ценю Расеі.
Таму, (ідучы слядамі разважаньняў «новадэмакратаў»), каб гэтага недапусціць неабходна захаваць мягкае аўтарытарнае кіраваньне з апорай на расійскую ментальнасць і падтрымку з боку Расіі.
Калі абапірацца на такія разважанні, то атрымоўваецца, што:
— Прадстаўнікі «новадэмакратаў» ментальна жывуць у «расійскім свеце» і нават за гэтыя чатыры гады рэпрэсій і дзьвух гадоў вайны не зразумелі чым ёсьць нацыянальныя інтарэсы Беларусі і да чаго прыводзіць любая арыентацыя на Расію. Пераход на беларускасць з’яўляецца выключна кан'юнктурнай практыкай, а не ментальнай;
— У выпадку, калі «новадэмакраты» прыйдуць да ўлады, яны будуць імкнуцца да захавання добрых адносінаў з Масквой;
— Беларускі народ не гатовы да нацыянальнага адраджэння і да фукнцыянавання ва ўмовах дэмакратычнай сістэмы;
— Дзейнасць усіх палітычна-інфармацыйных і культурных ініцыятыў з’яўляецца безсэнсоўнай, бо не ўплывае на бачанне і на сьвядомасць большасці беларусаў;
— Калі пераважная большасьць беларусаў думае ў адпаведнасці з акрэсленай логікай, то «новадэмакраты» павінны пасіўна падлаштоўвацца пад такое і бачанне большасці, а не змяняць яго і не прасоўваць нацыянальнае інтарэсы ў публічную свядомасць;
У сваю чаргу, калі пагадзіцца з тым, што сітуацыя ў беларускім грамадстве выглядае менавіта так, як нам малюе логіка «новадэмакратаў», то можна сьцьвярджаць, што дэмакратычныя колы ніколі не прыдуць да ўлады ў Беларусі, і ў краіне ніколі не ўсталюецца дэмакратычны, а тым больш нацыянальна-дэмакратычны рэжым.
Улада будзе заставацца ў руках папулістаў і палітыкаў-рускамірцаў, бо ў беларусаў няма попыту на нацыянальнае і на дэмакратычнае.
Тое, што мы можам зрабіць зараз — гэта асэнсаванне фундаментальных, жыццёвых інтарэсаў Беларусі, без рэалізацыі якіх краіна ўвесь час будзе ў замкнёным коле аўтарытарызму.
Чым жа з’яўляюцца нацыянальныя інтарэсы і якімі яны павінны быць, калі мы кажам пра фармат адносінаў з Расіяй?
Так, у сучасным свеце, дзе гаспадаркі моцна ўзаемазвязаныя, даволі цяжка (а нават немагчыма) цалкам ізалявацца ад суседзяў (асабліва вялікага суседа-ворага).
Але для Беларусі і для беларусаў пытанне адарваньня ад Расіі – пытаньне экзыстэнцыйнае.
Без жорсткага, радыкальнага вырашэньня гэтага пытання Беларусь ніколі не стане дэмакратычнай, незалежнай, нацыянальнай дзяржавай. Яна заўседы будзе заставацца паўкалёніяй і перыферыяй расійскага свету.
Перш за ўсё павінна быць вырашына ментальная праблема залежнасці грамадства ад расійскай міфалогіі і ідэалогіі. Расія была, ёсць і будзе ворагам для Беларусі!
У сённяшні перыяд акупацыі і вайны вельмі важныя навукова-публіцыстычныя працы і канфэрэнцыі, якія б паказвалі палітыку этнакультурнага генацыду беларусаў за апошнія 300 год.
Па-другое, трэба спыніць «міфатворчасць» адносна хаосу, які прыйдзе, калі мы адарвемся ад Расіі. Варта, урэшце, зразумець: пакуль Беларусь прывязаная да Расіі, яна ніколі не будзе дэмакратычнай. Сама Расія як прастора з’яўляецца формай унутранай калоніі і прыгнёту і існаваць можа толькі як унутраная аўтарытарная імперыя, а ўнутраны імперыялізм раней ці пазней становіцца знешнім.
Расія ўсе гэтыя гады «падтрымлівала» беларускую гаспадарку і рэжым (100 млрд. за 30 год), бо гэта гарантавала ёй геапалітычную лаяльнасць і залежнасць Беларусі. Калі не будзе геапалітынай лаяльнасці і арыентацыі Беларусі на Расію, г.зв., захаванне расійскіх інтарэсаў у нашай краіне – не будзе ніякіх датацый і прэфэрэнцый. У сваю чаргу, захаванне расійскіх інтарэсаў магчыма толькі пры наяўнасці стрыкта прарасійскага палітычнага рэжыму ў самой Беларусі!
Прыгадаю, што расійскія прэфэрэнцыі, датацыі, адчынены рынак для беларускіх тавараў быў магчымы, дзякуючы наступным геапалітычным праектам з непасрэдным удзелам Беларусі:
- Сяброўства ў СНД;
- Сяброўства ў АДКБ;
- Забеспячэнне функцыянавання расійскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі (Вілейка, Баранавічы);
- Стварэнне і рэалізацыя праекту Саюзнай дзяржавы;
- Сяброўства Беларусі ў Мытным і Эканамічным Еўразійскім Саюзе;
- Адсутнасць мяжы паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй;
- Функцыянанаванне супольных вайсковых аб’яднанняў (Рэгіянальная групоўка войскаў, КСАР);
- Інтэграцыя часткі беларускай прамысловасці ў расейскі ВПК;