Памерла 7-гадовая ўкраінская дзяўчынка, параненая пры абстрэле дзіцячага садка ў Ахтырцы

Дзяўчынка Аліса, якая атрымала цяжкія раненні 25 лютага падчас абстрэлу дзіцячага садка «Сонейка» ў Ахтырцы, памерла. Алісе было 7 гадоў.

e77e2375_7e5b2364719e75ed20d7f8b51ea620ce.jpg

Пра гэта паведаміла дарадца Сумскай вайсковай адміністрацыі, паведамляе «Суспільне Суми».

У той жа час кіраўнік Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі паведамляе, што абстрэлы Ахтыркі працягваюцца. У горадзе было тры кропкавыя ракетныя ўдары па вайсковай частцы. Перад гэтым быў абстрэл жылых кварталаў. Пашкоджана сістэма цеплазабеспячэння, магчымы прыпынак ЦЭЦ. Ідзе праца над аднаўленнем сістэмы. У выніку атакі расійскіх вайскоўцаў былі параненыя 70 чалавек, сярод іх — жанчыны.

Нагадаем, што ў выніку абстрэлу дзіцячага садка ў Ахтырцы тры чалавекі загінулі на месцы.