«Будзьце вы праклятыя, пачвары». Старшыня Памежнай службы Украіны напісаў кіраўніку ДПК Беларусі
Старшыня Памежнай службы Украіны Сяргей Дайнэка напісаў зварот кіраўніку Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатолю Лапо.
«Насуперак добрасуседскім адносінам 24-26 лютага 2022
года пры поўным садзейнічанні Рэспублікі Беларусь ажыццёўлена адкрытая ваенная
агрэсія Расійскай Федэрацыі супраць Украіны з выкарыстаннем баявой авіяцыі,
балістычных ракет, артылерыі, танкаў, бронетранспарцёраў, наземных войскаў і
іншых сродкаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — піша ён.
У паведамленні таксама гаворыцца аб ваенных дзеяннях на
тэрыторыі краіны, мэтай якіх з'яўляецца ўстанаўленне акупацыйнага кантролю.
«Рэспубліка Беларусь сумесна з Расійскай Федэрацыяй
вядзе вайну супраць Украіны, грэбуючы палажэннямі міжнароднага права,
элементарнымі нормамі чалавечай маралі і каштоўнасцямі жыцця», — заяўляе Дайнэка.