СБУ: Расія рыхтуе хімічную дыверсію ў Данецку, каб абвінаваціць у гэтым Украіну
Расія рыхтуе правакацыю ў акупаваным Данецку. Паводле інфармацыі СБУ, мясцовым баевікам і расійскім вайскоўцам выдаюць супрацьгазы.
У спецслужбе лічаць, што ёсць верагоднасць падрыву
прамысловых ёмістасцяў з хімічнымі рэчывамі з мэтай далейшага абвінавачання ў гэтым украінскіх вайскоўцаў.
Украінскі бок заяўляе, што, у адрозненне ад
расійцаў, не выкарыстоўвае падобныя метады вядзення баявых дзеянняў.
«Заклікаем нашых грамадзян на часова акупаванай тэрыторыі быць пільнымі!», — падкрэслілі ў СБУ.
Тым часам паведамляецца, што Расія назапашвае сілы для правядзення штурму Кіева. У папярэднія дні прасоўванне па сталіцы ў расійцаў ішло не надта. УСУ і сілы тэрытарыяльнай абароны наносяць сур'ёзны ўрон суперніку.