Мэта Расіі — атрымаць Украіну, Грузію і Малдову

Украінскі блогер і палітолаг Алег Панамар разважае, ці распачнецца днямі вайна ва Украіне. І адзначае, што маркераў хуткага ўварвання і блізка няма.

ukraina_kieu.jpg

Якая ж мэта Расіі ў абвастрэнні сітуацыі на мяжы з Украінай?

У Расі няма мэты /пашырыць тэрыторыі непрызнаных «рэспублік». Ну, ці пашырацца яны няшмат. Але Кіеў РФ усё роўна не ўзяць. І атрымае за гэта наймагутнейшыя з усіх санкцый. Не. Гэта не мэта.

Мэта Расіі — атрымаць Украіну, Грузію і Малдову ў сваю зону ўплыву, не пусціць гэтыя краіны ў NАТО, змяніць на сваю карысць увесь пасляваенны палітыка-ваенны расклад у Еўропе.

Пагроза ўварвання ва Украіну — сродак для дасягнення гэтай мэты. Выкарыстанне «рэспублік» у гэтай гульні — таксама сродак для дасягнення гэтай мэты. Гэтымі сродкамі Расія спрабуе схіліць захад да саступак на перамовах наконт так званых «гарантый бяспекі» Расіі.


Аднак... Адказна заяўляю — няма ні адзінага шанцу (працэнта), што Пуцін атрымае Украіну. Нуль цэлых, нуль дзясятых. Пуцін можа ў якасці перніка дээскалацыі атрымаць ад Захаду нейкія сімвалічныя няважныя рэчы — кшталту кантролю над ракетамі, вучэннямі, вяртанне РФ у камісію NATO – РФ і г. д., але не такія прынцыповыя рэчы, як Украіна і пасляваенны парадак у Еўропе.