Вальфовіч двухсэнсоўна адказаў на пытанне аб вывадзе расійскіх войскаў

Дзяржсакратар Савета Бяспекі Беларусі выступіў са скандальнай заявай, адзначае reform.by.

wide_4_3_bcb4a19cc8bae98bae45f8d6fcd2f22a.jpg

Дзяржсакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч выступіў са скандальнай заявай аб тым, што расійскія вайскоўцы могуць не вярнуцца дадому пасля заканчэння вучэння «Саюзная рашучасць — 2022». Пра гэта ён заявіў журналістам падчас фінальнага розыгрышу тактычнага эпізоду практычных дзеянняў войскаў на палігоне «Абуз-Лясноўскі».

Вучэнне павінна завяршыцца 20 лютага. Вальфовіч зняпраўдзіў чуткі аб іх падаўжэнні да 22 лютага, аднак адзначыў, што праверка войскаў не закончаная. Далей журналісты па-рознаму перадаюць сказанае дзяржсакратаром.

«Спутник Беларусь» паведамляе, што «ніхто не казаў, што заўтра ці паслязаўтра расійскія вайскоўцы вернуцца ў РФ» і так перадае словы Вальфовіча:

«Ніхто не казаў, што заўтра ці паслязаўтра расійскія вайскоўцы вернуцца ў Расію. Заўтра завяршаюцца вучэнні "Саюзная рашучасць", а раптоўная праверка працягваецца. Калі і да якога часу, гэта будзе вызначана галоўнакамандуючымі».

Дзяржагенцтва БелТА інакш інтэрпрэтуе словы высокапастаўленага чыноўніка. Яно паведамляе аб завяршэнні вучэння, але не аб завяршэнні праверкі войскаў.

«Вучэнні — адзін з этапаў завяршальнай стадыі праверкі. Самі вучэнні праведзеныя. Праверка можа быць працягнутая. Калі, да якога часу — рашэнне прыме кіраўнік праверкі», — удакладніў Аляксандр Вальфовіч.