Лукашэнка: «Падзеі кастрычніка 1917 года стварылі ўмовы для нацыянальнага адраджэння»

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, які святкуецца 7 лістапада.



bssr1.jpg

«Несумненна, што падзеі кастрычніка 1917 года змянілі лёс вялікай краіны і стварылі ўмовы для нацыянальнага адраджэння народаў, якія яе насялялі, а таксама для рэалізацыі права нацый на самавызначэнне», — гаворыцца ў віншаванні.
Гераічны летапіс баявых перамог і працоўных здзяйсненняў у гады савецкай улады сапраўды беспрэцэдэнтны.
Брацкія народы Савецкага Саюза разам стваралі магутную эканоміку, навуку, культуру. Беларусь не толькі захавала, але і прымножыла гэты патэнцыял, выбраўшы ўласны шлях развіцця. Уласцівыя нашаму грамадству мір, стабільнасць і згода — заканамерны вынік таго, што мы не адхілілі сацыяльныя заваёвы Вялікага Кастрычніка, не здрадзілі ідэалам раўнапраўя, справядлівасці і бескарыслівага служэння людзям.
Мы адны з нямногіх на постсавецкай прасторы, хто аддае даніну павагі гэтай гістарычнай даце. Беларусы не адмаўляюцца ад уласнага мінулага, але і не хочуць паступацца суверэнным правам самастойна вызначаць сваю будучыню.
Шчыра жадаю вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, аптымізму, упэўненасці ў сваіх сілах і новых дасягненняў на карысць нашай Радзімы.