Лукашэнка не бачыць прычынаў для адмены 7 лістапада, але не ўкладвае ў гэты дзень палітычнага сэнсу
Аляксандр Лукашэнка не бачыць прычынаў для адмены свята 7 лістапада, але палітычнага сэнсу ў яго не ўкладвае. Такі пункт гледжання ён выказаў сёння ў час размовы з працаўнікамі ТАА «Протас».
«Ніякага палітычнага сэнсу ў гэтае свята я не ўкладаю. Людзі прывыклі яго адзначаць. І чаму трэба яго адмяняць?» — cказаў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён растлумачыў: «Я праціўнік рэвалюцый, як і вы, але тады людзі змагаліся за лепшае жыццё». Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ён не прыхільнік таго, каб
ламаць гісторыю і пераназываць даты. «Але ў нас ўхіл на гэтае свята некалькі іншы — да гэтага часу падыходзіць да завяршэння вытворчы і фінансавы год на прадпрыемствах. І я
прапанаваў — давайце да гэтага свята рабіць народу падарункі, паказваць, што зрабілі за год», — адзначыў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што магілёўцы да 7 лістапада атрымалі ў падарунак рэканструяваны і капітальна адрамантаваны мост праз раку Дняпро. Для гараджан гэта вельмі важны момант, як і ў цэлым
развіццё сацыяльнай інфраструктуры і дарожнай сеткі. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што ў рэканструкцыі моста праз раку выкарыстоўваліся мясцовыя будаўнічыя матэрыялы, у прыватнасці,
выпушчаныя ў ТАА «Протас».
Працягваючы тэму свята, Лукашэнка падкрэсліў: «Гэты дзень трэба захаваць як дзень прамежкавай справаздачы перад народам. Не раю палітызаваць гэтае свята, трэба больш думаць аб практыцы
— будаваць новыя масты, дома, вытворчасці. Гэта галоўны сэнс, які мы ўкладваем у гэта свята».
nn.by