Крызіс нас не хвалюе
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, зарэгістраваны ў Літве, правёў у чэрвені чарговае апытанне грамадскай думкі.
Крызіс
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, зарэгістраваны ў Літве, правёў у чэрвені чарговае апытанне грамадскай думкі.
Крызіс
Беларусаў крызіс ужо не так хвалюе, як у сакавіку. Так, калі ў сакавіку быў зафіксаваны ўсплёск тых, хто заўважыў пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча (63%), то ў чэрвені гэта лічба паменшылася
ўдвая. Затое на 7% павялічылася колькасць тых, хто верыць, што Беларусь ідзе ў правільным накірунку. А вось лічба тых, хто думае, што ў няправільным, — практычна не змянілася: 34,9%
— у сакавіку, 33,6% — у чэрвені. У той жа час, колькасць рэспандэнтаў, якія лічаць, што ў краіне ўсё добра, дасягнула рэкорднага паказчыка за апошнія два гады — 54,6%. У
спакойную палітычную абстаноўку вераць 47,7% беларусаў ад 18–29 гадоў і 67,8% старэйшых за 60 гадоў. Падобна, што для беларусаў крызіс ужо закончыўся.
Верым у стабільнасць
Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі трохі падрос — да 40,9% (з сакавіка на 1,7%). Аднак, каля 10% тых, хто давярае Аляксандру Лукашэнку, галасаваць за яго пакуль не плануюць.
Дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ атрымалі амаль роўную ступень даверу, з невялікай перавагай незалежных (44,7 і 45,3%). Дарэчы, калі не ўлічваць узрост, жанчыны больш вераць дзяржаўным СМІ (52,4%), а
мужчыны падтрымліваюць недзяржаўныя — 46,9%.
Расія і Еўрасаюз
На пытанне “Калі б цяпер у Беларусі праводзіўся рэферэндум па пытанню, ці ўступаць Беларусі ў Еўрасаюз, якім быў бы ваш выбар? станоўча адказалі 41,4% адмоўна — 39,8%.
Гэта, па інфармацыі НІСЭПД, гістарычны максімум “еўрапейскіх настрояў беларусаў.
Калі супаставілі Еўропу і Расію, адразу стаў заўважны раскол беларусаў. Прарасійскі і праеўрапейскі накірунак падтрымлівае прыкладна аднолькавая колькасць людзей — 42,1 і 41,4%.
Праўда, усё больш беларусаў думаюць, што ў пагаршэнні становішча вінаваты менавіта Захад (з сакавіка лічба ўзнялася на 3% і дасягнула максімуму ў 36,2%). Пры гэтым надзеі на выхад з крызісу беларусы
звязваюць менавіта з замежнымі інвестыцыямі.