«Кандыдатка з каронавірусам» не змагла абскардзіць сваю нерэгістрацыю — яе пільнавала міліцыя
Гамяльчанка мелася быць адной з кандыдатак пратэсту падчас прэзідэнцкіх выбараў ад ініцыятывы Міколы Статкевіча, але яе ініцыятыўную групу не зарэгістравалі, а саму яе Лідзія Ярмошына абвінаваціла ў намеры наўмысна заразіць сovid-19 сябраў ЦВК.
Алена Давыдава з нерэгістрацыя не пагадзілася і паспрабавала абскардзіць яе ў Вярхоўным судзе. Але трапіць на разгляд справы яна не здолела, бо з яе слоў, яе напярэдадні і з самай раніцы 25 мая пільнавала міліцыя.
«З 7 раніцы ля хаты ўжо была міліцыя, – узгадвае Алена. – Патрабавалі каб я выйшла, муж адмаўляў, яны гразілі адміністратыўнай справай. Пры чым рабілі сваю працу з неяк асатанела. Потым апыталі майго суседа, пачалі тэлефанаваць па тэлефоне, зноў такі пагражалі адміністратыўнай справай».
Калі Алена з мужам паспрабавалі пайсці ў аптэку, да іх пад’ехала машына, з яе выйшлі тры міліцыянты, адзін з іх быў у чыне падпалкоўніка. Сталі казаць, што яна не мае права пакідаць сваё жыллё, бо яна прызнана кантактам першага ўзроўню.
«Я адказала, што афіцыйна эпідэмія сovid-19 у нас не абвешчана, – каментуе Алена Давыдава, – Няма надзвычайнага становішча. Яны мне пагражалі адміністрацыйнай справай за непадпарадкаванне законным патрабаваннем міліцыі. На што я адказала, што іх патрабаванні незаконныя. Пакуль з мужам хадзілі па крамах два чалавекі пераследавалі мяне, тая машына таксама за намі ездзіла».
Па вяртанні дадому Давыдавых міліцэйскі аўтамабіль заставаўся ля хаты да вечару. 25 мая, калі ў Менску павінна была разглядацца скарга патэнцыйнай кандыдаткі на нерэгістрацыю яе ініцыятыўнай групы, а 7 раніцы ў браму зноў пагрукаў міліцыянт, на гэты раз участковы.
«Падпалкоўнік, капітан – лепшыя кадры кінуты каб не дапусціць майго з’яўлення на паседжанні суду. Які агідны, палахлівы і амаральны гэты рэжым». – падсумавала Алена Давыдава.
gomelspring.org