Дзяржсакратар ЗША назваў мігрантаў на беларускай мяжы «скаардынаванай геапалітычнай стратэгіяй» Масквы

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, выступаючы 3 снежня на анлайн-форуме Reuters Next, заявіў, што міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы, цяперашняя сітуацыя вакол Украіны і газаправод «Паўночны паток — 2» звязаныя паміж сабой, паведамляе ТАСС.

Энтані Блінкен

Энтані Блінкен


Такое меркаванне Блінкен выказаў у адказ на пытанне пра тое, ці лічыць ён «ваенную пагрозу ў дачыненні да Украіны», сітуацыю з мігрантамі на беларускай мяжы, а таксама «Паўночны паток — 2» «скаардынаванай геапалітычнай стратэгіяй» Масквы, каб такім чынам аказваць ціск на Еўропу.
— Што ж, верагодна, так. Інакш кажучы, усе гэтыя з'явы маюць месца, і яны звязаны адна з адной, — адказаў Блінкен. — Тое, што мы бачым у Беларусі на мяжы з трыма краінамі, < ... > і ў той жа час расце ціск на Украіну, а таксама, так, энергетыка таксама, асабліва напярэдадні зімы. Усё гэта складаецца ў адно, — сказаў ён.