У Крамлі адмовіліся правяраць звесткі з «дасье Пандоры»

У адказе Адміністрацыі прэзідэнта Расіі «дасье Пандоры» ахарактарызавалі як «неструктураваны набор адрывістых даных, фактычна ананімнага характару».

59457663_303.jpg

У Адміністрацыі прэзідэнта Расіі адмовіліся правяраць звесткі пра афшоры расійскіх чыноўнікаў, якія фігуруюць у расследаваннях «дасье Пандоры».

Пра гэта ў пятніцу, 3 снежня, паведамляе «Новая газета» са спасылкай на адказ упраўлення па пытаннях процідзеяння карупцыі на запыт выдання.

«Дасье Пандоры» ўяўляе сабой «неструктураваны набор адрывістых даных, фактычна ананімнага характару, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам немагчыма выкарыстоўваць для выяўлення, праверкі або пацвярджэння якіх-небудзь значных абставінаў», адзначылі ў Крамлі.

Акрамя таго, па версіі Адміністрацыі прэзідэнта РФ, у публікацыях «дасье Пандоры» няма звестак аб замежных рахунках і ўкладах чыноўнікаў, уладальнікамі якіх яны заставаліся б пасля 7 жніўня 2013 года (пасля ўступлення ў сілу закону, які забараняе расійскім чыноўнікам мець замежныя актывы. — Рэд.), а такім чынам не выяўлена парушэнняў дзеючага расійскага заканадаўства.

Нагадаем, «дасье Пандоры» — каля 12 мільёнаў дакументаў, якія змяшчаюць даныя 14 афшорных рэгістратараў, — было апублікавана 3 кастрычніка міжнародным кансорцыумам журналістаў-даследчык (ICIJ). Над матэрыяламі архіва працавалі больш за 600 журналістаў з 117 краін.

Публікацыя праліла святло на выкарыстанне афшорных схем палітыкамі, у тым ліку і некалькімі сусветнымі лідараў і іх найбліжэйшым асяроддзем.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі назваў «дасье Пандоры» наборам «досыць галаслоўных сцвярджэнняў». У Крамлі, заявіў ён, не ўбачылі ў публікацыі «схаваных багаццяў» людзей з найбліжэйшага атачэння Пуціна.

Паводле www.dw.com