Да раніцы праваабаронцы выявілі асобы 300 затрыманых на Дні Волі ў Мінску
Пад раніцу 26 сакавіка праваабаронцы выявілі прозвішчы 300 затрыманых падчас разгону вулічнай акцыі з нагоды 99-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Спіс размешчаны і абнаўляецца на сайце spring96.org, большасць былі адпушчаныя без складання пратаколу або са складаннем.
Сярод затрыманых — два грамадзяніна Расіі, адзін з Украіны, а таксама 75-гадовы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Валер Шчукін, які пасля быў шпіталізаваны з Заводскага РУУС у шпіталь з гіпертанічным крызам.
Два чалавекі — Глеб Вайкуль і Канстанцін Ахрэменка атрымалі па 12 сутак адміністрацыйнага арышту. У турму на Акрэсціна правапарушальнікаў дастаўлены карэспандэнт тэлеканалу «Белсат» Аляксандар Баразенка.
Паводле «Радыё Свабода»