Кот Дашкевічаў вярнуўся дахаты
Самы знакаміты кот краіны — дома.
Пра шчаслівае вяртанне ката Леапольда дадому сёння зранку напісала Наста Дашкевіч, жонка моладзевага лідара Змітра Дашкевіча.
Нагадаем, кот таямніча знік чатыры дні таму падчас ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі КДБ у кватэры Дашкевічаў. Людзі пачалі жартаваць, што ката змясцілі ў «амерыканку» за арганізацыю масавых беспарадкаў у краіне.
Ката шукалі па ўсім наваколлі, аднак безвынікова. І нарэшце шчаслівая развязка — кот вярнуўся.