Да канца года ў Беларусі падвысяць пенсіі: «Навіна быццам бы прыемная, а на душы горыч»
Пры гэтым, як паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі, рашэнне аб тэрмінах і памерах павышэння яшчэ не прынятае.
— У адпаведнасці з заканадаўствам працоўныя пенсіі пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы не менш як адзін раз у год у межах сродкаў бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пры гэтым пераразлік працоўных пенсій праводзіцца на падставе загадаў прэзідэнта. Тэрміны і аб'ёмы пераразлікі працоўных пенсій у 2017 годзе будуць вызначацца з улікам выкладзенага. Рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята, — адзначыў ён падчас анлайн-канферэнцыі па тэме «Пытанні пенсійнага забеспячэння».
Фарумчане абураюцца. Прапануем абранае з адкрытай дыскусійнай пляцоўкі talks.by.
«Кошты абсалютна ўсе выраслі на 5-10-15 капеек: хлеб, малако, сыр».
«Да таго часу ўжо двойчы ці тройчы падвысяць камуналку і кошты на прадукты».
«Обяцанкі-цацанкі і камароў хрэн»
«Падыміце пенсію на 5 рублёў, а квартплату на 10? Плюс падаражанне малочкі, хлеба-булачных і круп».
«У мінулым годзе абяцалі, што ў 2017-м працоўную пенсію падвысяць два разы. Вось ужо сканчаецца верасень, а яшчэ ні разу не павысілі».
«Навіна быццам бы прыемная, а на душы горыч і асадак ад адчування сваёй непатрэбнасці краіне».
Паводле gazetaby.com