Да чацвёртага пакета санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся яшчэ шэсць краін
Да прынятага Радай ЕС 21 чэрвеня чацвёртага пакета санкцый у дачыненьні да афіцыйнага Мінска далучыліся шэсць краін. Гэта кандыдаты на ўступленне ў Еўрасаюз Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, якія не ўваходзяць у ЕС, — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.
Гэтыя краіны ўжывуць захады, каб іх нацыянальная палітыка ў гэтым пытанні адпавядала рашэнню Рады ЕС.
Адзінай краінай, якая кандыдуе ў Еўрасаюз, але не падтрымала гэты
пакет санкцый, была Сербія. З рашэннямі, прынятымі 21 чэрвеня, яна
пагадзілася толькі часткова.
Гэты пакет датычыць 78 фізічных асоб і васьмі кампаній — «МАЗ», «БелАЗ», «Белаэранавігацыя», «Bremino Group», «Globalcustom», «Новая нафтавая кампанія», «Logex», «Sohra».