Польскія памежнікі затрымалі 40 нелегальных мігрантаў з Афганістана на мяжы з Беларуссю

На беларуска-польскай мяжы затрыманыя чатыры дзясяткі нелегальных мігрантаў, паведамляе Памежная служба Польшчы. Усе яны з Афганістана.

c8c3859_1.jpg

Сярод затрыманых 21 мужчына, 13 жанчын і 6 дзяцей. Дакументаў пры сабе яны не мелі. Усе нелегальныя мігранты, паводле рашэння суду, змешчаныя ў ахоўныя цэнтры для замежнікаў.

Нагадаем, што ў апошні час штодзённа затрымліваюцца мігранты з Блізкага Усходу на беларуска-літоўскай мяжы.