Атрыманы дазвол на адзначэнне гадавіны Слуцкага збройнага чыну
Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць 24 лістапада.
Слуцкі раённы выканаўчы камітэт даў дазвол на правядзенне ў Слуцку мітынга і шэсця з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сябра Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч. Масавыя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада. У 11:00 прызначаны збор удзельнікаў каля гарадскога стадыёну, далей адбудзецца шэсце да гарадскога парку, у якім пройдзе мітынг.
Чытайце таксама: Пададзена заяўка на правядзенне акцыі ў гадавіну Слуцкага збройнага чыну