Аляксандр Лукашэнка заявіў пра пагаршэнне адносін з Расіяй

Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць у сувязі з адмоўнай дынамікай развіцця адносінаў Мінска і Масквы.

eb9801bc59eede556468f71b6f92825b_0.jpg


«У нас ёсць вялікая перад грамадствам запазычанасць па дамове аб Саюзнай дзяржаве. Мы многае страцілі на многіх напрамках. Але самае страшнае складаецца ў тым, што па некаторых пытаннях мы дапускаем адкаты», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24». Ён падкрэсліў, што для Беларусі і Расеі «важна не дапусціць адкату і дзесьці хоць паволі рухацца наперад», піша kommersant.ru.
Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад аднаўленне пагранзоны на беларуска-расійскай мяжы. «Мы ганарыліся тым, што ў нас роўныя правы для расейцаў і беларусаў. Сёння ўжо пачынаем сваволіць на мяжы, памежнікаў расейцы вывелі на мяжу, мытнікі пачынаюць сябе паводзіць незразумела як, блакуюць тавары. Людзі з трэціх краін толькі праз міжнародныя пункты пропуску — гэта значыць недавер ужо да нас. У гэтым сур'ёзная небяспека, мы пачынаем адкочвацца», — сказаў ён.
Нагадаем, у лютым Мінск абурыў той факт, што Масква не паведаміла беларускаму боку аб намеры ўсталяваць памежную зону ў рэгіёнах Расіі, якія мяжуюць з Беларуссю. Беларускія ўлады асцерагаюцца, што справа дойдзе да аднаўлення паўнавартаснага пагранкантролю, адмененага ў 1995 годзе. Расійскі бок патлумачыў новаўвядзенне неабходнасцю «стварэння ўмоў аховы дзяржаўнай мяжы РФ».