Лукашэнка: Расіяне пачалі сваволіць на мяжы

У адносінах Беларусі і Расіі назіраецца пэўны адкат. Краіны вельмі шмат згубілі на многіх напрамках

Кадр з відэа

Кадр з відэа

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю праграме "Формула ўлады" на тэлеканале "Расія 24", якое выйшла ў эфір 13 жніўня. На думку беларускага кіраўніка, такога адкату ў двухбаковых адносінах дапускаць нельга.

Па словах Лукашэнкі, расіяне пачалі "сваволіць на мяжы".

"Памежнікаў расіяне вывелі на мяжу, мытнікі пачынаюць сябе паводзіць незразумела як, блакуюць тавары, людзі з трэціх краін толькі праз міжнародныя пункты пропуску. Гэта значыць недавер ўжо да нас на мяжы пад Брэстам", — канстатаваў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Расія вельмі шмат згубілі на многіх напрамках.



euroradio.fm