"Венгерская рапсодыя" — з 23 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі

З 23 кастрычніка па 18 лістапада 2013 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава «Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака» з калекцыі Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам’яніча ў горадзе Сольнак (Венгрыя). 



small_allatmese.jpg

Упершыню ў Беларусі будзе прадстаўленабольш за 30 твораў дваццаці чатырох венгерскіх мастакоў, створаных у адной з найбуйнейшых і знакавых для венгерскага мастацтва мастацкіх калоній горада Сольнака.

Выстава арганізавана Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем імя Янаша Дам’яніча ў Сольнаку і Пасольствам Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь. Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з найцікавейшым матэрыялам, але і з’яўляецца прэзентацыяй аднаго з вядучых венгерскіх музеяў – Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам’яніча, у калекцыі якога захоўваецца асноўная частка творчай спадчыны мастакоў калоніі Сольнака. Заснаваны ў 1933 годзе музей імя Янаша Дам’яніча на сённяшні дзень з’яўляецца найбуйнейшым грамадскім зборам Паўночнага Альфёльда.

artmuseum.by