Выйшаў дзявяты том Збору твораў Васіля Быкава
У мінскім выдавецтве “Беларускі кнігазбор пры ўдзеле маскоўскага выдавецтва “Время накладам 500 экземпляраў выйшаў дзявяты том поўнага збору твораў Васіля Быкава, паведаміў рэдактар кнігі, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч.
У мінскім выдавецтве “Беларускі кнігазбор пры ўдзеле маскоўскага выдавецтва “Время накладам 500 экземпляраў выйшаў дзявяты том поўнага збору твораў Васіля Быкава, паведаміў рэдактар кнігі, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч.
Паводле яго слоў, СБП працягвае ўкладанне і выданне першага ў гісторыі поўнага збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Дзявяты том змяшчае кінасцэнарыі “Третья ракета, “Альпийская баллада, “Западня (сцэнарый Леаніда Мартынюка, пры ўдзеле Васіля Быкава), “Двое в ночи, “Волчья стая, “Долгие версты войны, “Ушедшие в вечность (Обелиск) (у суаўтарстве з Рычардам Віктаравым), “Его батальон (пры ўдзеле Аляксандра Карпава), “На Чорных лядах (сцэнарый Валерыя Панамарова, пры ўдзеле Васіля Быкава).
Як адзначыў Пашкевіч, творы падаюцца паводле храналагічнага прынцыпу на мове арыгіналаў: беларускай ці рускай. Паводле яго слоў, у каментарах да твораў, укладзеных Сяргеем Шапранам, падаюцца значныя варыянтныя тэксталагічныя разыходжанні. За падтрымку ў падрыхтоўцы выдання Пашкевіч выказаў падзяку Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва, Расійскаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва, а таксама расійскай кінастудыі “Масфільм.
Рэдактар кнігі зазначыў, што кінасцэнарыі народнага пісьменніка Беларусі выдаюцца ўпершыню, а таксама нагадаў, што выданне поўнага збору твораў Васіля Быкава — гэта некамерцыйная дабрачынная акцыя, задача якой заключаецца ў бясплатнай перадачы збораў твораў народнага пісьменніка кожнай бібліятэцы краіны. Разам з тым, паводле яго слоў, каля 50 экземпляраў кнігі будуць накіраваны ў сталічныя кнігарні для рэкламы выдання, якое ажыццяўляецца з лета 2005 года па ініцыятыве аргкамітэта па ўшанаванні памяці Васіля Быкава і СПБ, а таксама пры падтрымцы грамадскасці.
Пашкевіч паведаміў, што ў лютым у сталіцы запланаваныя прэзентацыі кнігі, у тым ліку — у рамках XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Паводле яго слоў, вядзецца праца над 10 і
11 тамамі поўнага збору твораў Быкава, у якія мяркуецца ўключыць драматургію, эсэ, літаратурныя артыкулы і прамовы народнага пісьменніка Беларусі.