Святаслаў Вакарчук заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову

Лідар гурта «Океан Эльзи» заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці.

1593624117_24_p_svyatoslav_vakarchuk_48.jpg


«Кожны, хто мае родную мову, якая адрозніваецца ад іншых, мае шчасце і падарунак ад бога. Мы вельмі падтрымліваем нашых беларускіх братоў у гэтым, каб яны выкарыстоўвалі сваю цудоўную беларускую мову. Яна вельмі прыгожая, і на ёй так шмат прыгожага напісана. Ад Янкі Купалы да сучасных прыгожых спеваў беларускіх рок-музыкаў. Мы вас у гэтым падтрымліваем!» — сказаў Вакарчук у інтэрв'ю «экстрэмісцкаму» ў Беларусі тэлеканалу.