Сумесныя чытанні «Класіка польскай навелы» пройдуць у Мінску
Польскі Інстытут у Мінску запрашае прыняць удзел у літаратурна-музычна-тэатральнай вечарыне "Класіка польскай навелы".
7 верасня а 15-й гадзіне ў Доме Дружбы (вул. Захарава, 28) у чарговы раз адбудуцца польска-беларускія чытанні класічнай польскай літаратуры, у якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Праект адбываецца ў межах грамадскай акцыі «Нацыянальнае чытанне» («Narodowe Czytanie»), якая праходзіць у Польшчы з 2012 года і папулярызуе нацыянальную літаратуру. Праект ажыццяўляецца пад дэвізам “Літаратура без межаў” і адбываецца на тысячах пляцовак не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце. Яго асноўная мэта – нагадаць пра важнасць чытання і асалоду ад сустрэчы з кнігай.
На сёлетніх чытаннях пад назвай “Класіка польскай навелы” будуць прапанаваны наступныя творы:
Эліза Ажэшка «Добрая пані» (Dobra pani), Марыя Канапніцкая «Дым» (Dym), Баляслаў Прус «Шарманка» (Katarynka),Генрык Сянкевіч «Сахем» (Sachem),Бруна Шульц «Мой бацька ідзе ў пажарнікі» (Mój ojciec wstępuje do strażaków),Уладзіслаў Рэймант «Ворыва» (Orka),Стэфан Жаромскі «Раздзяўбуць нас крумкачы, вароны...» (Rozdzióbią nas kruki, wrony…),Генрык Жавускі «Сава» (Sawa).
Творы прадстаўляюць розныя эпохі і стылі — ад рамантызму да міжваеннага дваццацігоддзя. Іх аб'ядноўваюць універсальныя каштоўнасці, разважанні пра чалавека і грамадства. Лаканічная форма ў спалучэнні з майстэрствам стылю і пластычнасцю пакідае ў чытачоў незабыўныя ўражанні. Некаторыя з іх прагучаць цалкам, некаторыя ва ўрыўках, у арыгінале на польскай мове і ў перакладах на беларускую.
Музычна-тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатр” і Лабараторыя акцёрскіх курсаў Арт-Фактар. Рэжысёр: Андрэй СаўчанкаМузыка: Канстанцін Яськоў, Пафнуцій Кузюкян Харэограф: Ірына Шырокая Сцэнаграфія: Наста Шастак
Кожны, хто любіць чытаць, можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак на польскай або беларускай мове разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай і польскай культур, студэнтамі паланістыкі, слухачамі курсаў польскай мовы, а таксама ўсімі, каму блізкая польская мова і каго цікавіць польская культура.
Калі вы хочаце прыняць удзел у акцыі і публічна прачытаць урывак аднаго з твораў, калі ласка, запоўніце заяўку.
Уваход на мерапрыемства вольны.