Русалка пасялілася ў трактары «Беларус»
У нядзелю, 3 лістапада, ў «доме з русалкамі» трактаразаводскага пасёлка беларускі паэт, бард і выдавец Дзмітрый Строцаў прэзентаваў уласную кнігу «Вялікія вершы і малыя паэмы», у якую ўвайшлі творы, напісаныя з 1989 па 2016 гады.
З уступным словам паэт Андрэй Хадановіч зачытаў вершы з кнігі Дзмітрыя Строцава «Шаг» і ўласнай «Школа травы». «Паэзія, якая існуе недзе высока над Зямлёй і па-над сацыяльнымі праблемамі», — такой бачыць Хадановіч творчасць свайго сябра, а мінулыя кнігі «Шаг» і «Газета» — «новае слова рускамоўнай беларускай паэзіі; як паварот да таго, пра што трэба казаць, бо інакш сорамна пра гэта маўчаць». Узгадваюцца такія падзеі, як выбух у мінскім метро, украінскі Майдан.
Сярод паэтаў Строцаў выдзяляецца адмысловай распеўна-рэчытaтыўнай манерай чытання сваіх вершаў, якую ён называе «паэтычнымі танцамі», і устойлівым паважлівым стаўленнем да кожнага гуку і сэнсу сваіх тэкстаў.
З таго моманту, як першы верш быў напісаны «на спрэчку» падчас школьнага ўрока радыёэлектронікі, мінула прыблізна 40 гадоў. «З'явілася смага "доўгага паэтычнага дыхання", якая ўзгараецца ўва мне і захоплівае мяне час ад часу і па сённяшні дзень», — так апісвае аўтар пачатак свайго творчага жыцця. Завершаных паэм, акрамя двух «мега-палотнаў», за ўвесь час было напісана каля дзясятка. Але ёсць яшчэ некалькі вершаў, якія пачыналіся як паэмы, але так і не разгарнуліся ў прасторы, засталіся паэмамі «патэнцыяльнымі» і, тым не менш, перажываюцца аўтарам як «вялікія рэчы».
Некаторы час таму ўзнікла жаданне ўсе творы, напісаныя за гэтыя гады, прачытаць у адным канцэрце, што і было здейснена ў мінулым годзе. Высветлілася, што яны вельмі добра сябе адчуваюць у цесным шэрагу, дзіўна ўзаемадзейнічаюць і трымаюць увагу аўдыторыі на працягу паўтары-дзвюх гадзін. З гэтай нагоды аўтар збірае свае «вялікія вершы і маленькія паэмы» пад адной вокладкай і з такой жа «доўгай» назвай. Зборнік выйшаў у канцы жніўня ў серыі «Мінская школа» ў рамках праекта «Новыя мяхі». Як лічыць паэт, Мінск — лагічнае завяршэнне першай серыі прэзентацый «Вялікіх вершаў і маленькіх паэм», папярэднімі гарадамі сталіся Новасібірск, Масква, Кіеў, Харкаў і Бабруйск.
Падчас выступу аўтар распавядаў гісторыі, звязаныя са стварэннем сваіх твораў, разважаў пра сучаснасць і жыццё ў ёй.
«Я всё же буду говорить стихами»
(урывак з верша, з якога пачынаецца зборнік)
я всё же буду говорить стихамиа нестихами говорить не станумне скучно — не стихами не стихамимне любо потому что рифмовать
«Скажем, в орла попадает стрела»
Паколькі мінская прэзентацыя праходзіла ў «доме з русалкамі» ў так званым Трактаразаводскім пасёлку, аўтар зрабіў акцэнт на другой главе паэмы «Гневапеі» — «Каханне Бяздомнае». Манарх Вера сустракае сваю каханую, якую ён часам называе русалкай, і для сямейнага жыцця маладыя вандроўнікі выбіраюць стары трактар «Беларус», знойдзены імі на балоце. Аўтару падаецца такое збліжэнне вобразаў сімвалічным.
Внезапно ты его нашлаСреди тумана и болотаИ сразу выдумать смоглаЖилище из металлолома!
Как же он сюда попал,Этот трактор «Беларус»?Или с неба он упал,Я ответить не берусь?
Повсюду заросли и ряска,И выпи крик, и хляби стон,А посреди — поляна-сказка,А посредине трактор-дом!
«Отец и сын» будзе выдадзены ў асобнай кнізе, якую аўтар называе «кніга аднаго верша».
«Сестра страна»
(урывак)
вы молодыи с вами молода странапогодокодна из васеё легко узнаешь сердцемкогда возьмёт разбег зелёныйхвойныйа тамрассыпалась в холмыбезмолвным Нёманомсмотретьна облака
Гэты верш — апошні ў прэзентаванай кнізе.
«Три ангела»
Вечар скончыўся выкананнем «бонусных нумароў», сярод якіх быў танец «Душа мілай Францыі».
У цяперашні, як яго назвае аўтар, «незвычайна шчаслівы для мяне час», Дзмітрый Строцаў працуе над шасцю кнігамі на шасці мовах.
Кнігу «Вялікія вершы і малыя паэмы» можна набыць у кнігарні Логвінаў.
Здымкі: Рыгор Бутылін