Прэзентацыя cямейнай чытанкі «Лучынка» у Варшаве
Прэзентацыя доўгачаканай сямейнай чытанкі Зосі Куставай «Лучынка» адбудзецца ў аўторак 19 лістапада а 18-й гадзіне ў Беларускім Доме ў Варшаве (вул. Вейска 13–3).
Плануецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел: сама аўтарка Зося Кустава, яе дачка, літаратарка Валярына, і пераможца міжнародных спеўных конкурсаў, аўтар-выканаўца з Гародні Таццяна Салаўёва і
мультыінструменталіст Аляксандр Блахін, якія праспяваюць для прысутных свае аўтарскія, народныя песні і калыханкі. А таксама кампазіцыі на словы Валярыны.
«Лучынка», што пабачыла свет у выдавецтве "Мастацкая літаратура", — новая кніга для сямейнага чытання ад аўтараў «Азбукоўніка і лічылкі». Чаму "Лучынка", пра што "Лучынка", для каго "Лучынка" - чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=117360
Арганізатары імпрэзы — ініцыятыва «Разам для Беларусі» і «Беларусі Дом у Варшаве».
Цікавыя факты:
— Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» сталася лідэрам продажу ў месяц выхаду ў свет, паводле «Белкнігі», а таксама ўвайшла ў ТОП-5 самых папулярных кніг 2012
года, паводле «Еўрарадыё». Наклад – 2000 асобнікаў афіцыйна.
— «Лучынка» выйшла накладам 2 500 асобнікаў.
— Аформіла кнігу таленавітая мастачка Мая Пракаповіч, якая да гэтага ўпрыгожыла сваімі малюнкамі зборнік Рыгора Барадуліна "Сябрына".
Чакаюцца сюрпрызы!)
Суполка імпрэзы ў ФБ: https://www.facebook.com/events/563607307049815/