19 лістапада — прэзентацыя чарговай кнігі Аляксандра Тамковіча
Аляксандр Тамковіч у супрацоўніцтве з Міжнародным кансорцыюмам "Еўрабеларусь” і Беларускай асацыяцыяй журналістаў запрашаюць на прэзентацыю кнігі "Найноўшая гісторыя ў асобах"
700 старонак тэксту і ўнікальных фатаграфій з сямейных архіваў... Кніга складаецца з біяграфічных нарысаў, размоваў, эсэ пра жыццёвыя лесы і погляды 100 выбітных людзей беларускай сучаснасці, сярод якіх – пісьменнікі і паэты, мастакі, навукоўцы, філосафы, палітычныя і грамадскія дзеячы. “Найноўшая гісторыя ў асобах “ — па сутнасці, гэта мастацкая энцыклапедыя сучаснай Беларусі.
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДБУДЗЕЦЦА Ў ГАЛЕРЭІ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА "Ў" (ПРАСПЕКТ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ 37А) 19 ЛІСТАПАДА Ў 17.00.
У імпрэзе бяруць удзел героі кнігі — вядомыя культурныя, грамадскія і палітычныя дзеячы. Вядзе прэзентацыю — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Рады будзем бачыць!