Паміж Мінскам і Пінскам: з гісторыі шведска-беларускай літаратуры
Швецыя — невялікая краіна. На плошчы ў 450 тысяч квадратных кіламетраў жыве 9 мільёнаў насельніцтва. Швецыя — край лясоў, балот, азёр і рэк. Балоты і вадаёмы займаюць па 9 працэнтаў тэрыторыі, а сельскагаспадарчыя землі — 8 працэнтаў. Што да лясоў, то яны пакрываюць палову Швецыі. Швецыя ў нечым падобная да Беларусі, і, відаць, гэтым можна патлумачыць інтэнсіўныя культурныя стасункі, якія звязваюць дзве дзяржавы. Плённасць жа гэтых стасункаў, я думаю, можна патлумачыць тым, што існуюць рэчы, у якіх краіны непадобныя. Горы і мора. У Швецыі яны ёсць.
Швецыя — невялікая краіна. На плошчы ў 450 тысяч квадратных кіламетраў жыве 9 мільёнаў насельніцтва. Швецыя — край лясоў, балот, азёр і рэк. Балоты і вадаёмы займаюць па
9 працэнтаў тэрыторыі, а сельскагаспадарчыя землі — 8 працэнтаў. Што да лясоў, то яны пакрываюць палову Швецыі. Швецыя ў нечым падобная да Беларусі, і, відаць, гэтым можна патлумачыць
інтэнсіўныя культурныя стасункі, якія звязваюць дзве дзяржавы. Плённасць жа гэтых стасункаў, я думаю, можна патлумачыць тым, што існуюць рэчы, у якіх краіны непадобныя. Горы і мора. У Швецыі яны
ёсць. Я думаю, уся справа ў гарах і моры.
Традыцыйнае ўжо мерапрыемства — Дні культуры Швецыі ў Беларусі, як заўсёды, трымаецца на трох кітах: літаратура, кіно, музыка. І калі два апошнія віды шведскага мастацтва чакаюць
беларусаў у чэрвені, май шведы зрабілі літаратурным. З 20 па 23 мая мелі месца шведска-беларускія літаратурныя дні. У межах даволі разнапланавых мерапрыемстваў перад гледачамі выступілі беларусы
Анатоль Вярцінскі, Андрэй Хадановіч, Алесь Разанаў, Людміла Рублеўская, Валярына Кустава і шведы Мікаэль Ніемі, Петэр Фродберг Ідлінг, Андрэас Матсан і Аніка Нурлін, Улінэ Сціг ды рухавік культурнага
абмену паміж нацыямі — шведа-беларус Дзмітры Плакс. Былі прэзентаваныя кнігі “Сучаснае шведскае апавяданне выдавецтва “Галіяфы і “Трыццаць
тэкстаў (бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў) Дзмітрыя Плакса.
З Плакса, уласна, усё і пачалося.
Паміж выявай і гукам
(Ева Вайтоўская)
20 мая ў Музеі М. Багдановіча супрацоўнік беларускай рэдакцыі “Шведскага радыё перакладчык Дзмітры Плакс выступаў як аўтар беларускамоўнай паэзіі. Усім, хто завітае на
прэзентацыю, было абяцана паказаць вершы, “незвычайныя нават у святле найноўшых эксперыментаў творчай моладзі. І “паказаць тут — не проста сучасны
літаратурны слэнг у значэнні “прачытаць на вечарыне. У густоўным, квадратным па фармаце выданні звычайная паэзія спалучаецца з фота, графікай, візуальнай паэзіяй. Зірнуць
— і сапраўды люба-дорага. Але падчас прэзентацыі Дзмітрыя найперш слухалі. І гэта выявілася іншым вымярэннем яго кнігі. На адпаведнае ўспрыманне наладжвала музычнае афармленне вечарыны
— гурт “Drum Ecstasy з яго барабаннай феерыяй.
Прыемны сам па сабе, творчы вечар, аднак, не прыўнёс ніякіх адкрыццяў у беларускую літаратуру.
Паводле яго беларускіх вершаў (раней ён быў вядомы як адно рускамоўны паэт), Дзмітры Плакс — стандартны паэт беларускага вершавага авангарду. Найбліжэйшым яму па духу ёсць, відаць, Арцём
Кавалеўскі з яго зборнікам вершаў “АдмыСЛОВЫя гульні. У галоўным мастацкім прыёме паэта — нанізванні сугучных словаў — прасочваецца радасць неафіта беларускай
паэзіі: здаецца, што Дзмітры наўмысна сабраў самыя знакамітыя рыфмы і прыёмы славянскага вершавання: “Няма і нема капітана Нема, “турботы залішнія боты
“падковы выпадковы і асабліва “без сонца бясконца — усё гэта або ўжо недзе было, або наўпрост — паэтычныя штампы. Але абаяльнасць вершаў Плакса
ў тым, што аўтар пра гэта не здагадваецца, аранжыруючы старыя песні ў абсалютна новай танальнасці. Ёсць падазрэнне, што Плакс складае тэксты для беларускага рэгі: “…цагляным шляхам
вузкім паміж рускім і ляхам заўжды са страхам.
Галоўная рыса паэзіі Плакса — спалучэнне еўрастандарту і беларускага каларыту. Аўтар, добра знаёмы са шведскай і беларускай паэтычнымі традыцыямі, свядома ці не, скамбінаваў іх. І ў
Швецыі, і ў Беларусі “Трыццаць тэкстаў гучаць даволі нефарматна, а таму вабяць.
Паміж human rights i copyrights
(Алесь Гінзбург)
21 мая пачалося для ўдзельнікаў літаратурных дзён з камернага мерапрыемства — “круглага стала па абмене досведам паміж шведскімі і беларускімі літаратарамі. Мадэратар
— Андрэй Хадановіч — задаў тэму: “Аднойчы, беручы ўдзел у літаратурнай канферэнцыі ў Амстэрдаме, я заўважыў, што я ў асноўным гавару пра “правы чалавека
(human rights), а мае заходнія — пра “аўтарскія правы (copyrights). Прапаную высветліць, у чым палягаюць асаблівасці існавання літаратара на Захадзе і ў
Беларусі? І літаратары ахвотна пачалі абмяркоўваць. Уладзімір Арлоў эпатаваў шведскіх літаратараў гісторыямі, як у 1980-я спецслужбы абвінавачвалі яго ва ўтрыманні дома лякарні падпольных
абортаў, як з яго кнігамі, выдадзенымі ўжо ў 1990-я, папрацавала цэнзура. Пісьменнік Мікаэль Ніемі зрэагаваў на гэтыя аповеды так: “Не думайце, што на Захадзе няма цэнзуры. Яна папросту
хаваецца пад законы рынку. Пераклад майго рамана на англійскую мову выйшаў у ЗША і Вялікабрытаніі. Гэта былі вельмі розныя кнігі, бо ў ЗША выданнем займалася маленькае незалежнае выдавецтва, якое
магло дазволіць сабе што заўгодна. А брытанскае выдавецтва было монстрам паліграфіі. Яны друкавалі вялізны наклад, і таму я быў змушаны пагадзіцца, каб з перакладу выкінулі грубыя,
“непрыстойныя словы і сцэны.
Літаратарка і крытык Людміла Рублеўская дзялілася досведам папулярызацыі беларускай літаратуры на старонках выдання “Беларусь сегодня: “Мая мэта — зрабіць
сучасную беларускую літаратуру больш актуальнай, прывабіць да яе чытача. Не сакрэт: “сваё — маргінальнае. Беларускае для беларуса не можа быць добрым. На жаль, мае высілкі
амаль марныя. Я пыталася ў бібліятэкараў і прадаўцоў у кнігарнях. Так, пасля маіх рэцэнзій пэўная цікавасць да кніг і аўтараў з’яўляецца, але невялікая і непрацяглая…
Дзмітры Плакс, медыум паміж Швецыяй і Беларуссю ў галіне літаратуры, падзяліўся сваімі назіраннямі: “У Швецыі — наадварот, поспех літаратуры наўпрост залежыць ад крытыкі. Дзяржава
цэнтралізавана закупляе наклады самых значных па водгуках спецыялістаў кніг. Мае пераклады Данііла Хармса на шведскую мову спачатку амаль не заўважылі. Але напрыканцы года кніга трапіла ў рэйтынг
саліднай газеты — і ўжо праз тры гадзіны пасля таго, як газета трапіла ў шапікі, у выдавецтва патэлефанавалі з міністэрства культуры і замовілі 600 асобнікаў для бібліятэк
Швецыі…
Паміж Карлсанам і Эрыксанам
(Ева Вайтоўская)
Увечары 21 мая адбылася вялікая вечарына шведскай і беларускай літаратуры ў Акадэміі мастацтваў. Па яе выніках можна сказаць адно: калі ў наступным годзе ад Швецыі на
“Еўрабачанне паедзе амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, у яго будуць усе шанцы калі не заняць першае месца, то, прынамсі, атрымаць найвышэйшы бал ад беларусаў. Бо Стэфан
Эрыксан — другі паводле папулярнасці грамадзянін скандынаўскай краіны ў Мінску пасля Аляксандра Рыбака. Найперш таму, што, у адрозненні ад спевака з Нарвегіі, Эрыксан выдатна размаўляе
па-беларуску.
Ужо на вечарыне паэзіі Дзмітрыя Плакса ў паветры лунала нешта не тое. Выступоўцы выходзілі прывітаць паэта з новай кнігай, але віншавалі чамусьці не яго, а Стэфана Эрыксана. Госці з прыемнасцю
смакавалі поўны яго тытул з усімі “надзвычайнымі і паўнамоцнымі. Хтосьці, агаварыўшыся, назваў Эрыксана “Яго Вялікасцю. Потым нехта яшчэ — ужо наўмысна
— “Яго Вялебнасцю. Трэба аддаць належнае сціпласці і мужнасці дыпламата, яму ўдавалася годна прымаць усю гэтую “асанну, якая пачынала ўжо ператварацца ў
камедыю.
Хваласпевы на адрас Эрыксана дасягнулі апагею ў вялікай залі Акадэміі мастацтваў. Анатоль Вярцінскі прысвяціў спадару Эрыксану верш. Алесь Разанаў падарыў спадару Эрыксану кнігу. Калі ж на сцэну
выйшла Валярына Кустава, зала канчаткова зразумела, што ў выступоўцаў са Стэфанам Эрыксанам усё дамоўлена — дзеля смеху, — і пачала адкрыта рагатаць, у той час як раней толькі ціха
пахіхіквала. “Я ўсё жыццё марыла, што за мной прыляціць на белым верталёце мой прыгожы прынц — і вось я пабачыла амбасадара Швецыі. У дзяцінстве маім кумірам быў Карлсан, а цяпер
— Эрыксан! — прызналася Валярына.
Трэба аддаць належнае працы пасольства Каралеўства Швецыя і Шведскага інстытута па папулярызацыі шведскай мовы, шведскай літаратуры ў Беларусі. Харызматычная постаць спадара пасла, бясспрэчна,
цэнтральная ў поспеху гэтай папулярызацыі. Але ўвечары 21 мая ўдзячнасць беларусаў шведу за выдатную працу наўпрост межавала з абсурдам. На гэтым фоне шведскія літаратары выявіліся адзінымі, хто быў
не ў курсе, кім ёсць для беларусаў іх пасол, і таму не паспелі падрыхтаваць яму кампліментаў, а проста выступілі. Перад публікай.
Паміж Вітулай і Пнампенем
(Алесь Гінзбург)
У падарожнай кніжцы “Усё, што вы хацелі ведаць пра Швецыю раздзел “літаратура прысвечаны амаль выключна Астрыд Ліндгрэн. Але адзін з удзельнікаў
шведска-беларускіх чытанняў прысутны ў кнізе на значна больш крутым для пісьменніка ўзроўні — на ўзроўні цытаты. Раздзел “Музыка ў гэтай кнізе называецца
“Папулярная музыка са Швецыі — перыфразам назвы самага вядомага рамана Мікаэля Ніемі “Папулярная музыка з Вітулы. Перакладзеная на 31 мову свету, гэтая
кніга вядомая беларускай моладзі ў рускім перакладзе. Некаторыя беларусы прыйшлі на вечарыну дзеля таго, каб на свае вочы пабачыць куміра.
Напісаўшы гісторыю свайго дзяцінства ў забытым Богам мястэчку Паяла, Ніемі прачнуўся знакамітым. Ён не дазваляе перакладчыкам мяняць фінскія словы, што трапляюцца ў шведскім тэксце, —
гэта для яго даніна павагі свайму народу — турнэдальскім фінам, адной з нацменшасцяў Швецыі. Самым вясёлым падарункам аднавяскоўцам ад Ніемі было... слова “Вітула на
вокладцы. Па-фінску яно азначае жаночы палавы орган, чаго ў астатняй Швецыі не разумеюць. Гэта рэальная назва мясцовасці на мяжы з Фінляндыяй. Яе жыхары сапраўды пачуваюцца як
“адтуль (у нас кажуць “Засранск) і ўсімі сіламі спрабуюць з’ехаць падалей ад праклятай радзімы. Пачаўшы гаварыць пра комплексы свайго народа адкрыта,
Ніемі прымусіў яго пасмяяцца з сябе — і такім чынам пераадолець комплексы. Дальбог, там ёсць пра што пачытаць беларусам. “Дзякуй, вы вельмі цярплівы народ, —
сказаў Ніемі гледачам, якія трэцюю гадзіну без антракту сядзелі ў залі.
Жаночую паэзію Швецыі прадставілі адна з кіраўніц Шведскага саюза пісьменнікаў Улінэ Сціг і… поп-выканаўца Аніка Нурлін, якая ў 2007 годзе атрымала ў Швецыі музычную прэмію
“Grammis як аўтар найлепшых тэкстаў песень. Выступ поп-спявачкі на шведскім літаратурным вечары — з’ява абсалютна арганічная. У плане спеваў шведы —
скандынаўскія ўкраінцы. Праз свабоднае веданне англійскай мовы гэта трэцяя нацыя ў свеце пасля амерыканцаў і брытанцаў па колькасці пастаўленых на сусветны рынак зорак музыкі. Шведы спяваюць усе і
паўсюль. У тым ліку і паэткі. Аніка (у тутэйшым разуменні яна хутчэй бард-рок, чым поп-спявачка) заспявала дзве прыгожыя і сумныя балады пра жаночую долю, чым скарыла мінскую публіку.
Петэр Фродберг Ідлінг дэбютаваў у 2006 годзе з дакументальна-мастацкім раманам “Усмешка Пол Пота. Гэта кніга пра самыя страшныя гады з гісторыі Камбоджы, калі ў часы
камуністычнага рэжыму загінула траціна насельніцтва краіны. Урывак гэтай прозы (як і творы іншых шведскіх удзельнікаў, яе пераклаў Дзмітры Плакс, а агучыла па-беларуску акторка Алена Іваннікава) стаў
самым змрочным акцэнтам вечара.
Паміж IKEA і “Пінскдрэвам
(Ева Вайтоўская)
Але асноўныя літаратурныя падзеі разгортваліся 22–23 мая ў Пінску. Раней, дарэчы, дні шведска-беларускай літаратуры праходзілі толькі там, не выклікаючы асаблівага рэзанансу ў сталіцы.
Для шведскіх літаратараў паездка ў Пінск цікавая тым, што горад звязаны з імем Карла ХІІ. Маўляў, падчас Паўночнай вайны, забраўшыся на дах езуіцкага сабору ў Пінску, той агледзеў балоты, што
цягнуліся да далягляду за Прыпяццю, і прамовіў: “Тут мая смерць. Але не памёр, а абрабаваў горад і пайшоў на поўдзень, у кірунку Палтавы. Мінула тры стагоддзі, шведы нясуць у Пінск
не меч, але мір.
У Швецыі вынайшлі самае цікавае літаратурнае спаборніцтва ў свеце — Нобелеўскую прэмію; заканамерна, што самае азартнае літаратурнае шоу Беларусі таксама звязана са Швецыяй. Конкурс
юнацкай паэзіі (арганізатары — НГА “Калегіюм), пераможца якога атрымлівае паездку ў Швецыю, ужо каторы год ставіць на вушы ўвесь раён. Вершы на Піншчыне ператварыліся ў
від спорту. Дзяўчатак (а ва ўзросце з 15 да 18 год вершы пішуць збольшага паненкі) маці ўбіраюць на чытанні, як на першы баль. На выступ даецца максімум 4 хвіліны — проста як на слэме. У ход
ідуць абаяльныя ўсмешкі і музычнае суправаджэнне. У залі сядзіць суровае журы, інтрыга трымаецца да самага канца. Пераможца вішчыць ад радасці, “праклятыя паэткі не тояць рыданняў.
Сёлета ў конкурсе ўзяла ўдзел рэкордная колькасць юных талентаў — 42, задачай якіх было раскрыць у творах тэму Радзімы і тэму ВАВ.
Адметнасцю Дзён культуры Швецыі–2009 годзе было тое, што насустрач мерапрыемству ўпершыню пайшлі гарадскія ўлады. Частка літаратурных захадаў адбывалася ў Палескім драматычным тэатры, беларускім і шведскім паэтам паказалі пінскі лядовы палац і юных хакеістаў, прадпрыемства “Пінскдрэў і тыя балоты, якія напужалі караля Карла ХІІ.