Навукоўцы збіраюцца кланаваць вымерлага сібірскага пячорнага льва

Паўднёвакарэйскі вучоны Хванг Ву-Сук плануе кланаваць вымерлую жывёлу дзякуючы выкарыстанню ўзору тканіны пары жывёл, знойдзеных у мінулым годзе ў вечнай мерзлаце.



Як паведамляе The Siberian Times, дзве дагістарычныя вялікія кошкі былі яшчэ немаўлятамі, калі памерлі. Іх парэшткам, знойдзеным у адной з пячор Якуціі паводле ацэнак каля 12 тысяч гадоў.

Паўднёвакарэйскі даследнік ужо анансаваў аб намерах кланаваць мамантаў. Неабходны ўзор тканіны быў здабыты дзякуючы абмену між сібірскімі і карэйскімі навукоўцамі.

Сібірскія пячорныя львы (Panthera leo spelaea) знешне былі падобнымі на сучасных львоў. Яны жылі ў плейстацэне і былі распаўсюджаныя па ўсёй Еўропе, Азіі і паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі, перш чым вымерлі каля 10 тысяч год таму.

Яны палявалі на зуброў, маладых ці траўмаваных мамантаў, шарсцяных насарогащ, аленяў і коней.

Паводле ацэнак экспертаў знойдзеным ільвянятам на момант смерці было ўсяго пару тыдняў. Дакладныя абставіны іх гібелі невядомыя, але даследнік Альберт Пратапопаў з Якуцкай Акадэміі навук лічыць, што жывёлы былі змешчаны ў пячору ўласнай маці для абароны, але потым апоўзень закрыў доступ да іх і ў выніку яны засталіся некранутымі да нашых дзён.