Міхаіл Баярын “Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы”

16 траўня ў межах цыкла лекцый "Urbi et Orbi” Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашаюць на лекцыю лінгвіста, санскрытолага і філосафа Міхаіла Баярына “Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы”. Лекцыя будзе прысвечана ўводзінам у Актыку — распрацаваную лектарам канструктыўную тэорыю сэнсу, што разглядае свет як праяву сэнсавай Прамовы, з якой утвараюцца ўсе іншыя мовы.



bajaryn4.jpg

“Узоры Свадзеі”, паводле меркавання Міхаіла Баярына, — гэта скрайняя канструктыўная тэорыя. Канструктыўнасць яе ў падыходзе, які мае на ўвазе пошук адказаў на пытанне: “Як гэта зрабіць?”, а не “Што гэта?” ці “Якое яно?” Скрайнасць жа складаецца ў пастаноўцы задачы: з найменшага, аднаго зрабіць найбольшае, усё.

“Узоры Свадзеі” — гэта светагляд, у якім сэнс паўстае прыродай і вытворам свядомасці, а не адлюстраваннем і абагульненнем знешніх аб’ектаў. Свядомасць жа выступае тут стваральнікам рэальнасці, а не яе вынікам.

Лекцыя “Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы” адбудзецца 16 траўня ў галерэі «Ў», пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Арганізатары забяспечваюць таксамаonline-трансляцыю

Інтэрв’ю з лектарам напярэдадні