Лявон Вольскі дасць бясплатны канцэрт у Мінску да 100-годдзя БНР
24 сакавіка ў клубе «Бруге» адбудзецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага з гуртом Volski ў гонар 100-годдзя БНР. «Мы не маглі не адзначыць гэтую дату ў Мінску», – напісаў музыка ў сваім Facebook.
Каб патрапіць на святочны канцэрт, які пачнецца а 16-й гадзіне, трэба было зарэгістравацца онлайн на адмысловай старонцы і атрымаць пацверджанне на мэйл.
600 запрашэнняў (у тым ліку 100 дадатковых) разыйшліся за 55 хвілін!
Адразу пасля канцэрта гурт з’язджае ў Беласток, дзе выступіць 25 сакавіка на святкаванні 100-годдзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша.
Акрамя гэтага 25 сакавіка Лявон Вольскі возьме ўдзел у канцэрце каля Опернага тэатру ў Мінску праз тэлемост. Учора Лявон Вольскі выдаў новую песню «Героі не паміраюць», прысвечаную 100-годдзю БНР.