Купалаўскі застаецца анлайн (расклад спектакляў)

Купалаўскі тэатр пашырае сваю прысутнасць у інтэрнэт-прасторы і анансуе новы праект «Купалаўскі дома». Гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў.

dsc_5486_1_1.jpg


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка правёў “Тыдзень Купалаўскага online”. На працягу тыдня гледачы ўбачылі чатыры рэпертуарных спектакля Купалаўскага тэатра дзякуючючы прамой трансляцыі і інтэрнэт-рэсурсам. Агульная колькасць гледачоў усіх чатырох паказаў за тыдзень склала больш за 40 000 чалавек з Еўропы, Амерыкі, Азіі, Афрыкі. Падтрымку акцыі аказалі Міністэрства замежных спраў Беларусі і пасольства Беларусі за мяжой.
З улікам вялікай папулярнасці праекта і станоўчых водгукаў з боку аматараў тэатральнага мастацтва Купалаўскі тэатр працягвае заставацца са сваімі гледачамі на сувязі. 
У межах праекта "Купалаўскі дома" вы ўбачыце: 
5 красавіка — спектакль-капуснік "жАрт to you" (2016 год);7 красавіка — творчы вечар Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Міронавай (з архіва Белтэлерадыёкампаніі);8 красавіка — спектакль "Офіс", Інгрыд Лаўзунд (рэж. Кацярына Аверкава);10 красавіка — спектакль "Хам”, Эліза Ажэшка (рэж. Аляксандр Гарцуеў).
Прагляд даступны абсалютна бясплатна і без тэрытарыяльных абмежаванняў. Спасылка на прагляд будзе адкрыта на сайте kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 у дзень паказа да 18.00 наступнага дня.
За анонсамі наступных паказаў сачыце на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра.