Камоцкі запальвае зоркі: бардаўскі дэбют узарваў залю (фота, відэа)
Вядомы бард даў 26
верасня чарговы канцэрт з сябрамі і для сяброў. Музыкаў і гледачоў традыцыйна
гасцінна прыняў Музей Янкі Купалы.
Ад Алеся Камоцкага
прагучалі хіты: “Я з гадоў перажытых помню”, “Ты стаіш ля вакна”, "Позірк", "Княгіня хараства", а таксама шэраг іншых песень, у тым ліку і перакладзеныя
на беларускую рамансы, ды малавядомыя шырокай публіцы творы .
Спачатку Алесю Камоцкаму
акампаніравалі на гітарах Сяргей Занімонец і Юры Хілавец, а потым яны выканалі
свае песні.
Сяргей Занімонец спяваў збольшага па-руску і трохі нязвыклы для традыцыйных наведнікаў падобных канцэртаў рэпертуар.
Па сапраўднаму здзівіў Юрый Хілавец. Ён выступаў з бардаўскім дэбютам і адразу скарыў аўдыторыю сваёй цудоўнай, глыбока філасоўскай беларускай песняй “На тым краю зямлі”, пасля якой заля ўзарвалася авацыямі.