Хакеры рассылаюць лісты, прапаноўваючы даведацца, чым скончыцца 7-ы сезон «Гульні тронаў»

Хакеры пачалі рассылаць лісты, прапаноўваючы даведацца, чым скончыцца 7-ы сезон «Гульні тронаў» і паглядзець відэаролік.

a89e29cb714852ae63eaa394938999a7.jpg


Да лістоў прымацаваны дакумент, пры загрузцы якога кампутар карыстальніка заражаецца вірусам. Пра гэта паведамляе кампанія Proofpoint, якая спецыялізуецца на электроннай бяспецы і папярэджанні уцечак дадзеных.
Спецыялісты адзначаюць, што падобны тып кібератакі раней выкарыстоўваўся хакерамі, блізкімі да ўрада Кітая.
Нагадаем, на пачатку жніўня хакеры атакавалі тэлеканал HBO, які выпускае «Гульню тронаў». Яны пагражалі апублікаваць сцэнар фільмаў і серыялаў, а таксама апублікаваць перапіску кіраўніцтва тэлеканала. Электронныя узломшчыкі запатрабавалі выкуп у біткоінах да 15 мільёнаў долараў.
Паводле «Эхо Москвы»