Экспрэсіўная Наста Шпакоўская і «Naka» ў «TNT» (фотасправаздача)
Адзін з самых эмацыйных і кранальных беларускіх рок-гуртоў выступіў на сталічнай пляцоўцы «TNT Rock Club» 28 красавіка. «Новы Час» падрыхтаваў «манахромную» фотасправаздачу іх выступу.
На беларускай сцэне гурт «Naka» вядомы ўжо больш за 10 гадоў, за гэты час мінскі квінтэт выпусціў 5 альбомаў. Гурт выконвае музыку ў накірунку альтэрнатыўнага року на беларускай і рускай мовах. Калектыў вядомы моцным голасам салісткі Насты Шпакоўскай і сваімі песнямі «Чакаем», «Бяжы», «Довольна», а таксама выкананнем «Мая малітва».