«Дзе ў сусвеце плыве Беларусь» — дыскусія, 1 жніўня

Як і дзе мы «знаходзім сябе»? У якіх межах вызначаем – геаграфічных, палітычных, культурных?



susviet.jpg

У Мінску ў прасторы ЦЭХ адкрылася выстава «Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах».
Больш за месяц — да 31 жніўня — усе зацікаўленыя змогуць убачыць гістарычныя артэфакты, якія прадстаўляюць Беларусь у іншых гістарычных ракурсах і маштабах.
Арганізатары выставы — Беларуская філасофская прастора, Лятучы універсітэт, Выдавецтва «Эканомпрэс», крэатыўная прастора ЦЭХ  —  запланавалі дзеля гэтага дзве інтэлектуальныя імпрэзы — дыскусія «Дзе ў Сусьвеце плыве Беларусь» (1 жніўня, 18.00, прастора ЦЭХ) і дыскусія «Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння» (13 жніўня, 18.00, прастора ЦЭХ).
Першая дыскусія скіроўвае нас да праблемы незавершанасці этнакультурнай самаідэнтыфікацыі беларусаў: Як і дзе мы «знаходзім сябе»? У якіх межах вызначаем – геаграфічных, палітычных, культурных? Калі ўспрымаць мапы як своеасаблівую оптыку канкрэтнай эпохі, то наколькі здольныя старажытныя мапы стаць сродкам трансфармацыі свядомасці сучасных беларусаў?
 Над гэтымі і іншымі пытаннямі разважаюць запрошаныя дыскутанты — філосаф і літаратар Ігар Бабкоў, багаслоў і культуролаг Ірына Дубянецкая, дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў, філосаф Аляксандр Сарна. Вядучы дыскусіі — філосаф Павел Баркоўскі. 
Дыскусія «Дзе ў Сусвеце плыве Беларусь» адбудзецца 1 жніўня а 18.00 у прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58/к.6, з боку вул. П. Броўкі).
Уваход вольны!
Што тычыцца дыскусіі «Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння», то тут арганізатары рыхтуюць пэўную інтрыгу. Падрабязнасці ў бліжэйшы час — сачыце за актуальнай інфармацыяй на сайтах арганізатараў — www.fly-uni.org, www.prastora.org