Чаму наш нацыянальны герб у Расіі лічаць «фашыстоўскімі», а для нас ён — сімвал СВАБОДЫ?

Навошта і калі з’явіліся геральдычныя сімвалы? Ці заўжды адзін і той жа сімвал суправаджае народ праз вякі? Як знак асобы ці роду пераўтвараўся ў герб цэлай дзяржавы? Ці былі ў беларусаў і ўкраінцаў іншыя варыянты — апроч Пагоні і Трызуба? 



Выйшаў 19-ты выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.