Беларусь будзе выключана са складу міжнароднага журы «Еўрабачання»
Шведскае тэлебачанне (Sveriges television) падтрымала ініцыятыву Беларускага фонда культурнай салідарнасці #stopBTRC.
![photo_2021_03_09_22_51_03.jpg photo_2021_03_09_22_51_03.jpg](/img/v1/images/photo_2021_03_09_22_51_03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гэтую суботу ў Швецыі адбудзецца фінал нацыянальнага адбора на «Еўрабачанне». У выбары пераможцы задзейнічана міжнароднае журы, у якое ўваходзіць у тым ліку прадстаўніца Белтэлерадыёкампаіі Вольга Саламаха.
— Мы зрабілі няправільна, калі запрасілі Беларусь у склад журы. Сітуацыя са свабоднымі СМІ ў краіне вельмі сур'ёзная. Таму мы вырашылі замяніць журы з Беларусі на журы з Вялікабрытаніі, — зазначыла тэлепрадзюсарка Карын Гунарсан.
Паводле by_culture