Аўдыякніга Васіля Быкава «У тумане» з'явілася на падкастах
Аповесць Васіля Быкава «У тумане» можна паслухаць на падкастах, паведамляе суполка «Новыя аўдыякнігі».
Васіль Быкаў так пісаў у мемуарах «Доўгая дарога дадому» пра сваю аповесць «У тумане» (1988), якая стваралася ім у Доме творчасці ў Нідзе: “Сюжэт «Туману» быў гатовы даўно. Ідэя чалавечай безвыходнасьці нязрушна сядзела ў маёй сьвядомасьці і час ад часу дамагалася рэалізацыі. Некаторыя казалі: пэсымізм, фаталізм, розныя іншыя ўпадніцкія ўплывы. Можа, і так. Але колькі ў людзкім жыцьці здараецца канфліктаў – з сабой ці з грамадзтвам, якія разьвязаць немагчыма. Не паддаюцца ніякім разумным высілкам. І ня толькі ў сытуацыі, калі дабро супрацьстаіць злу. Але і тады, як пісаў Гегель, калі канфлікт ляжыць у адносінах правага з правым. Тое ўжо трагедыя. Як паглядзець, дык усё чалавечае жыцьцё – трагедыя, бо ўсе пачуваюцца правымі. Ніхто ня лічыць сябе вінаватым”.
Тэкст чытае Андрэй Каляда.
Аўдыякніга выкладзена ў адкрыты доступ Міністэрствам Інфармацыі Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе.
Паслухаць кнігу можна па гэтай спасылцы.