Анатоль Тарас: серыя “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры” будзе завершана да 2019 года
Серыя “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” будзе завершана на праканцы 2018 году, заявіў вечарам 31 сакавіка ў Мінску заснавальнік, каардынатар і рэдактар праекту, прафесар Анатоль Тарас на прэсавай канферэнцыі з нагоды выдання першай паловы серыі.
Яе з 2012 году выдае грамадскі Інстытут беларускай гісторыі і культуры (Рыга, Латвія) сумесна з мінскім выдавецтвам “Харвест” у выглядзе 64-старонкавых ілюстраваных кніжачак кішэннага фармату. Прычым наклад кожнай з 50 кніжачак складае ад 1.500 да 500 паасобнікаў.
Мэта серыі — заахвоціць грамадства шанаваць сваё, бо ўсе выбітныя айчынныя творцы XIX — XX стагоддзяў працавалі выключна на беларускай нацыянальнай глебе.
Вось чаму і была вырашана ў папулярнай форме распавесці беларускаму чытачу пра ўнёсак выбітных дзеячоў у развіццё нацыянальнай літаратуры, мастацтва, этнаграфіі, краязнаўства, гісторыяграфіі і іншых навуковых дысцыплін. Жыццё і дзейнасць гэтых асобаў шырока адлюстраваныя ў айчынных энцыклапедычных выданнях.
17 снежня 2012 году выйшлі першыя тры кніжачкі серыі — прысвячэнні мастаку Міхалу Андрыёлі, творцы беларускага тэатра Фларыяну Ждановічу і бацьку нацыянальнай гістарыяграфіі Мітрафану Доўнар-Запольскаму.
Найбольш вострая праблема — знайсці аўтараў серыі, якія могуць пісаць сцісла, цікава і задарма дзеля Бацькаўшчыны, — адзначыў Анатоль Тарас.
З 27 аўтараў выданняў больш за ўсіх напісалі сам заснавальнік серыі (9), пісьменнік Алесь Марціновіч (9) і кінарэжысёр Уладзімер Арлоў (6).
Апроч таго, як падкрэсліў заснавальнік серыі, яе кніжачкі, як і ўсе астатнія друкаваныя выданні, зараз вельмі дрэнна прадаюцца ў кнігарнях. І калі б амаль палову накладаў выданняў не куплялі айчынныя бібліятэкі, серыі даўно б не было. Таму і давялося цягам часу ўтрая паменшыць наклад паасобных выданняў, але і зараз ад 250 да 300 паасобнікаў набываюць бібліятэкі. Астатняя частка накладу гадамі ляжыць у кнігарнях.
Гэта сведчыць пра вострыя праблемы, з якімі сутыкаецца нацыянальная інтэлігенцыя ў справе адраджэння айчыннай гісторыі, беларускай мовы і культуры, падкрэсліў навукоўца.
Чарговыя пяць кніжачак серыі, прысвечаныя мастакам Валенцію Ваньковічу, Язэпу Драздовічу, Пётру Сергіевічу і Казіміру Альхімовічу, а таксама архітэктару Лявону Дубейкаўскаму, пабачаць свет ў красавіку бягучага году.
Прэзентацыю гэтых выданняў мяркуецца правесці ў сталічным Доме Ваньковічаў — філіяле Нацыянальнага мастацкага музею Рэспублікі Беларусь.
Як зазначыў Анатоль Тарас, рэалізацыя больш значнага праекту, які ўключыў бы ў сябе 1.000 выдатных асобаў беларускай культуры за 1.100 гадоў айчыннай гісторыі, патрабуе не менш за 50 гадоў.
Пра сваю працу над выданнямі серыі распавялі ўнучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч, дачка Віктара Турава Алена Турава, канарэжысёр Уладзімер Арлоў, а таксама доктар паліталогіі Алесь Астапенка. Успамінамі пра свайго бацьку падзялілася дачка Генадзя Цітовіча Святлана Цітовіч.