А дзе жывеш ты? У Гродна запрашаюць у беларускамоўныя класы
У гэтым годзе абласная ГА ТБМ упершыню за шмат гадоў не ўдзельнічала ў бацькоўскіх сходах для будучых першакласнікаў-не хацела рызыкаваць здароўем сваіх валанцёраў. Але з 12 чэрвеня па 15 жніўня гарадзенскія бацькі будуць рабіць моўны выбар для сваіх дзетак-першакласнікаў і арганізацыя запрашае ўсіх у беларускамоўныя класы.
У 2019 годзе было пададзена 15 заяў у першы беларускі клас СШ 32. Вучыцца сталі па-беларуску ў першым класе з верасня 2019года — 13 дзяцей! Гэта ў Ленінскім раёне, але паступаць ў беларускі клас можна з любога мікрараёна! Такая ільгота для беларускіх класаў!
Хто жыве ў Кастрычніцкім раёне, можа скарыстацца запрашэннем ад дырэктара школы СШ 34:На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 34 г. Гродна" створаны ўмовы для навучання і выхавання дзяцей на беларускай мове. Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі прапануем тэлефанаваць дырэктару Парманчуку В.В. па тэл. 8 0152 33 20 98.
Запрашаем у беларускамоўныя класы!